"Эцюды старажытнага Заслаўя" - тэма персанальнай выставы мастака В. Данілава, якая адкрылася ў музеі-запаведніку "Заслаўе"

24 августа 2021

"Эцюды старажытнага Заслаўя" - тэма персанальнай выставы мастака Віктара Данілава. У музеі-запаведніку "Заслаўе" - родныя мясціны з архітэктурнымі помнікамі - аб'екты творчай зацікаўленасці аўтара. Асноўны жанр - пейзаж. Цэнтральныя героі гістарычных сюжэтаў - старажытныя сцены, замкі, саборы, цэрквы, манастыры, касцёлы, капліцы. Віктар Данілаў любіць па-мастацку фантазіраваць і перамяшчацца па часе на сваіх палотнах. Аснова для гэтага - гісторыя родных сэрцу гарадоў і краявідаў. Нарадзіўся мастак у Прыморскім краі, вучыўся ў Вялікіх Луках. Заслаўе таксама адна з яго малых радзім.

Разам з шырока вядомымі помнікамі Пскова, Пячор, Вялікіх Лук, Заслаўя, Нясвіжа ўвагу мастака таксама прывабліваюць і ціхія гарадскія дворыкі, і сельскія краявіды. Любімы колер - пазітыўны жоўты. Заслаўская экспазіцыя прысвечана 75-годдзю мастака і педагога Віктара Данілава.