Дом культуры Узденшчыны запрашае на экспазіцыю

1 сентября 2016

Засцерагальныя цацкі, пісанкі і выцінанкі - Дом культуры Узденшчыны запрашае на экспазіцыю, якая аб'яднала работы 16 умельцаў. Тут прадэманстраваны талент рамеснай справы ў розных кірунках - ад лазапляцення да мастацтва керамікі і ткацтва. Акрамя таго, на выставе асаблівую ўвагу надалі традыцыйнаму жаночаму касцюму. Яго прадэманстравалі як ў рэальным памеры, так і паказалі адметныя вобразы на шасці мініяцюрах.

Наступныя экспазіцыі Уздзенскага дома культуры будуць тэматычныя - прымеркаваныя да пэўных свят. У бліжэйшы час, да прыкладу, стартуе маштабны праект "Саламяны павук", падчас якога майстры праз дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадэманструюць народныя песні і абрады.