Дні культуры Санкт-Пецярбурга стартуюць сёння ў Мінску

15 апреля 2013

У рамках арт-праекта пройдуць выставы, канцэрты, спектаклі і творчыя сустрэчы. Свае пляцоўкі для пецярбуржцаў дадуць Белдзяржфілармонія, Нацыянальны мастацкі музей і музей РСДРП, а таксама Рускі тэатр. Своеасаблівай уверцюрай пецярбургскіх дзён стане выстава мастацкага шкла, эмалі і керамікі. Выстава з трох падзелаў пакажа каля 150 экспанатаў. Гэта работы сучасных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Санкт-Пецярбурга.