Дні культуры Беларусі праз 6 гадоў стартуюць у В'етнаме

24 мая 2023

Канцэрты беларускіх артыстаў на в'етнамскай сцэне і міжнародны культурны абмен. Сёння стартуюць Дні беларускай культуры ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам. Узначаляць урачыстае адкрыццё ў Оперным тэатры горада Хашымін нашы заслужаныя артысты і ансамблі. "Пясняры", Алёна Ланская, Жанет. Рэгіёны прадстаўляе ансамбль песні і танца "Медуніца" Магілёўскай вобласці. Таксама ў музеі горада адкрыюць выставу жывапісу "Беларусь вачамі мастака" са знакавымі месцамі нашай краіны. Падчас Дзён культуры Беларусі ў В'етнаме будзе падпісаны план супрацоўніцтва паміж рэспублікамі на найбліжэйшыя тры гады. Апошнія такія абменныя дні былі 6 гадоў назад, а ў Беларусі сваю культуру В'етнам паказваў у 2018 годзе.