30-метровы мурал Канстанціна Ракасоўскага з'явіўся ў Гомелі

6 июля 2020
У Гомелі стварылі 30-метровы партрэт Канстанціна Ракасоўскага - легендарнага палкаводца, двойчы героя Савецкага Саюза. Мурал з выявай маршала напісаны на фасадзе шматпавярховага дома па вуліцы Ільіча. Партрэт Ракасоўскага выбраны не выпадкова. Вайскавод стаў першым ганаровым грамадзянінам Гомеля, у яго гонар названа адна з вуліц абласнога цэнтра. Партрэт Героя таксама вісіць у зале ўрачыстых прыёмаў Палаца Румянцавых і Паскевічаў.

Патрыятычны мастацкі праект стаў для Гомеля другім. Першым мастакі-графіцісты напісалі партрэт Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна.