Жыхарка Магілёва падабрала маленькага бусла

27 января 2018

Вось яшчэ адзін выпадак клапатлівага стаўлення людзей да жывёл. Гэтае відэа даслала нам жыхарка Магілёва, якая падабрала маленькага бусла. Летась ён выпаў з гнязда. Выгадавала яго. Птушка падужэла, звыклася з тым, што побач увесь час людзі. І вельмі добра пачуваецца. Сябруе з хатнімі жывёламі і любіць танчыць пад сучасную музыку. З надыходам вясны птушку выпусцяць на волю.