Заўтра Беларусь дваццаць трэці раз адзначыць Дзень маці

13 октября 2018

Узнагароды і падзякі за дзіцячыя ўсмешкі, клопат і ўвагу атрымалі жанчыны па ўсёй краіне напярэдадні гэтага свята. Ордэн Маці ўручылі і 37 мінчанкам. Яны паспяваюць сумяшчаць прафесійную кар'еру - урача, педагога, эканаміста, бізнесвумен - з абавязкам быць пяшчотнай матуляй. У такіх сем'ях выхоўваць не менш за пяць дзяцей. Дарэчы, сёлета шматдзетных сем’яў на паўтары тысячы больш - іх 14,5 тысячы.

Высокую ўзнагароду - ордэн Маці - ужо маюць 675 мінчанак. Аднак абавязкова кожная матуля 14 кастрычніка пачуе асаблівыя словы падзякі і шчырыя прызнанні.