Зацікавіць дзяцей сучаснымі тэхналогіямі - мэта педагогаў 45-ай магілёўскай школы

19 ноября 2016

Зацікавіць дзяцей сучаснымі тэхналогіямі - такую мэту ставяць педагогі 45-ай магілёўскай школы. Тут створаны новы кабінет геаграфіі - адзін з найлепшых па выніках конкурсу сярод ўстаноў адукацыі. Вучні не толькі будуюць макеты гор, але і спрабуюць кіраваць надвор’ем. Рэпартаж Паўла Савіцкага.

У гэтай інтэрактыўнай пясочніцы з дапамогай праектара можна зрабіць мадэль практычна любога рэльефу. Такія дыярамы вучні ствараюць самі. Напрыклад, вулкан, які з дапамогай хімічнай рэакцыі пачынае вывяргацца.

Новы кабінет дае магчымасць адначасова вывучаць розныя дысцыпліны. Напрыклад, на сённяшнім уроку геаграфіі закранулі хімію.

Школьнікам прапануюць вывучаць краіны свету не толькі па атласах і падручніках - смартфоны і планшэты таксама можна зрабіць часткай навучальнага працэса. А інтэрактыўную дошку дапаўняюць адукацыйныя праграмы спадарожнікавага тэлебачання.

Цяпер прадмет школьнікі вывучаюць на практыцы, у тым ліку і на геаграфічнай пляцоўцы. Побач са школай - спецыяльная метэалабараторыя.

Геаграфія - адзін з прадметаў, які патрабуе нагляднасці. Дзякуючы новаму абсталяванню, вучням можна прадэманстраваць, што адбудзецца, калі, напрыклад, спёка прыйдзе у Антарктыку.

Новы кабінет геаграфіі 45-ай школы прызнаны адным з найлепшых па выніках сёлетнега конкурсу сярод навучальных устаноў абласнога цэнтра. У планах адміністрацыі - працяг мадэрнізацыі школы, ў тым ліку і ўвядзенне энергазберагальных тэхналогій.