Юбілей у станцыі Брэст-Цэнтральны

4 июня 2016

Аднаму з найстарэйшых вакзалаў Беларусі 130 гадоў. На яго адкрыцці прысутнічала царская сям’я на чале з Аляксандрам ІІІ. Тут бывалі цар Мікалай ІІ, Ленін, Сталін, касманаўты Пётр Клімук і Валянціна Церашкова. Вакзалу прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

За 2015 год з вакзала адправіліся тры з паловай мільёны чалавек. Сёлета за чатыры месяцы - 930 тысяч. У сярэднім за дзень са станцыі Брэст-Цэнтральны адпраўляецца каля 8 тысяч пасажыраў. У летні перыяд гэтая лічба крыху павялічваецца. Вядома, пасля рэканструкцыі, якая скончылася ў 2014 годзе, станцыя Брэст-Цэнтральны змянілася, стала больш камфортнай і зручнай.

Пасля рэканструкцыі у будынка брэсцкага вакзала новы парадны фасад, добраўпарадкаваныя залы чакання, аснашчаныя WI-FI. 



Зараз чытаюць