"Усёвідушчае піяніна" з'явілася ў цэнтры Мінска

8 июня 2019

Арганізатары праекта "Пешаходка" размясцілі новы арт-аб'ект ў адным з дворыкаў Верхняга горада. Гэта творчая задумка музыкантаў і мастакоў, якія незвычайным чынам размалявалі інструмент спецыяльна пад оупэн-эйр-фармат. Дарэчы, піяніна знаходзіцца ў рабочым стане, і паіграць на ім можа кожны. Большую аўдыторыю музычныя вечары збяруць ў выхадныя дні.

Акрамя музычных мерапрыемстваў, у рамках праекта праходзяць і танцавальныя вечары на пляцоўцы "Арт-тэраса".



Зараз чытаюць