Аднаўляюцца помнікі Першай сусветнай вайны

11 ноября 2017

Рэстаўратары гісторыі – у краіне да стагоддзя заканчэння Першай сусветнай вайны аднаўляюць разбураныя часам помнікі тых далёкіх падзей. На два гады фронт устанавіўся на тэрыторыі Беларусі. Тут жа прайшла і адна з самых буйных аперацый – Нарачанская, а таму сляды той вайны дагэтуль захоўвае зямля Вілейскага, Мядзельскага, Пастаўскага раёнаў. Валанцёры шукаюць і аднаўляюць не толькі помнікі, але і салдацкія могілкі, многія з якіх былі інтэрнацыянальнымі. Адзіныя арыенціры ў такіх экспедыцыях – старажытныя паштоўкі відавочцаў і старыя карты. На пошукі аднаго з такіх пахаванняў адправіўся наш карэспандэнт Ян Пашкевіч.

Знайсці сярод непраходных лясоў звесткі аб падзеях стогадовай даўніны не так проста – нібы сама прырода хоча забыць страшныя часы: уся лінія фронту схавана глыбока ў лясах. Андрэй Мацур разам з аднадумцамі прабіраюцца скрозь гушчары гісторыі, каб аднавіць памяць аб ахвярах тых часоў. Такім чынам на карты вярнуліся больш як паўтара дзясятка воінскіх пахаванняў.

Першыя страты наша група панесла яшчэ ў пачатку экспедыцыі – машына не змагла пераадолець бездараж. Пешшу прыйшлося ісці амаль тры кіламетры па балоцістых палях і лесе. Згодна з картай, заставалася каля паўкіламетра. І тут наша каманда знайшла страчанае пасяленне.

Хлеў з нямецкага бліндажа і агароджа з калючага дроту – усё падказвае, што стагоддзе таму тут былі нямецкія пазіцыі.

Слядоў пахаванняў знайсці не атрымліваецца каля гадзіны. Але падказку ўсё ж такі даў старажытны арыенцір.

Каб прывесці месца ў парадак, валанцёрам спатрэбіцца не адзін дзень. І тут падчас уборкі рыдлёўка наткнулася ў зямлі на нешта цвёрдае...



Зараз чытаюць