У Віцебскай абласной бібліятэцы адкрылася выстава аўтарскіх цацак Анастасіі Марозавай

5 января 2019

І дарослыя гуляюць у цацкі. У Віцебскай абласной бібліятэцы адкрылася выстава аўтарскіх цацак Анастасіі Марозавай. Дызайнер па адукацыі, яна пачынала як аўтар дзіцячага адзення, але захапленне цацкамі перарасло ў справу жыцця. На суд гледачоў прапанавана калекцыя, створаная паводле твораў англійскіх пісьменнікаў Браяна і Сінціі Патэрсан “Казкі лісінага лесу”. Літаратурныя героі, выкананыя ў тэхніцы тэдзі па аўтарскіх выкрайках, надоечы вярнуліся з Міжнароднай лялечнай выставы, што ладзілася ў Маскве. У кожнай цацкі ёсць уласны пашпарт з імем і пералікам матэрыялаў, якія выкарыстоўваў аўтар.

Стварэннем цацак дызайнер займаецца ўжо дзесяць гадоў. За гэты час яна пашыла каля тысячы міні-герояў.