У Віцебскай вобласці ўкараняюць тэхналогію дакладнага земляробства

3 августа 2019

У дапамогу аграрыям - самыя сучасныя распрацоўкі. Так, у гаспадарцы "Мазалавагаз" працягваецца лічбавізацыя палёў. Устаноўлена праграмнае забеспячэнне для ўліку і аналізу земляў, сельгастэхніку абсталёўваюць адмысловымі гаджэтамі. Лічбавыя карты адлюстроўваюць рэльеф, склад глебы, культуры-папярэднікі. Электронная база захоўвае ўсе неабходныя для агранамічнай службы звесткі. Тэхналогія дакладнага земляробства дазваляе выкарыстоўваць увесь патэнцыял палёў і атрымаць максімальны ўраджай.