У Вілейскім парку з'явіўся сучасны скейтпарк

9 июля 2016

Пляцоўку для экстрэмальнага катання адкрылі падчас фестывалю "Энергія маладосці". Ландшафт складаецца з шасці розных геаметрычных фігур - ад рампы да трамплінаў. Сучасную арэну для вулічных спартсменаў пабудавалі на месцы былой танцавальнай пляцоўцы.

Летась у Вілейскім скверы ўжо з'явілася трэнажорная зала для варкаўта, а ў наступным годзе ў парку абсталююць яшчэ некалькі пляцовак для гульні у тэніс і вулічны баскетбол.