У сталіцы ў мікрараёне "Магістр" да майскіх свят адкрыўся першы дзіцячы сад

29 апреля 2017

Створаны камфортныя ўмовы для 140 дашкольнікаў, у тым ліку гімнастычная зала, гарадок бяспечнага руху і нават міні-кансерваторыя. Пры будаўніцтве ўжывалі ноу-хау: упершыню заклалі фасад з эфектам вентыляцыі - экатэхналогіі самі будуць рэгуляваць клімат у залежнасці ад надвор'я. Неўзабаве дзіцячыя садкі атрымаюць і іншыя раёны сталіцы.

Акрамя таго, у мікрараёне “Магістр” з’явяцца ўласная школа, спартыўны комплекс і амбулаторыя. Будаўніцтва аб'ектаў плануецца пачаць неўзабаве.