У сталіцы і Мінскай вобласці эпідэміі грыпу не зафіксавана

12 января 2019

У рэгіёнах медыкі звяртаюць увагу на асобныя выпадкі вострых рэспіраторных захворванняў, што паўтарае сітуацыю мінулага года. Такі нізкі ўзровень адзначаны, дзякуючы вакцынацыі.

Усплёск захворвання на грып чакаецца напрыканцы студзеня. Каб засцерагчы сябе, лепш прытрымлівацца элементарных правілаў гігіены - часцей мыць рукі, пазбягаць грамадскіх месцаў і больш знаходзіцца на свежым паветры.