У Салігорску будуюць сучасны цэнтр дашкольнага развіцця

30 июля 2016

Лега-цэнтр, басейн з нажнымі ваннамі і творчыя майстэрні. У Салігорску будуюць сучасны цэнтр дашкольнага развіцця, ён стане самым вялікім у Мінскай вобласці. Тут будуць сямнаццаць груп, дзве з іх для дзяцей з парушэннямі маўлення. Для развіцця хлопчыкаў і дзяўчынак у класах прадугледжаныя сэнсарна-тактыльныя модулі, а выхавальнікі ў навучальным працэсе будуць выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі. Дзіцячы сад стане падарункам для жыхароў Салігорска і раёна да свята горада і Дня шахцёра, якія адзначаць у апошнія выхадныя жніўня.

Яшчэ тры дзіцячыя садкі будуюць у прыгарадзе Мінска. У аграгарадку Прылукі прымуць 150 дашкалят, а ў вёсках Копішча і Ляскоўка ўстановы разлічаныя на 230 месцаў. У сучасных садах ёсць басейны, адукацыйныя цэнтры, спартыўныя і харэаграфічныя залы. Плануецца, што выхоўваць дзятву тут пачнуць з новага навучальнага года.