У Смаргоні адчынілі новае аддзяленне траўматалогіі

9 декабря 2017

Сучаснае медыцынскае абсталяванне і камфортныя палаты для пацыентаў – у Смаргоні перад навагоднімі святамі адкрылі новае аддзяленне траўматалогіі. 10-тонны князь з граніту. У Гродна прывезлі помнік сярэдневяковаму князю і ваяводзе Давыду Гарадзенскаму. Напярэдадні першага міжнароднага чэмпіяната за ўсю спартыўную гісторыю ў абласным цэнтры дзяўчаты змагаліся за права увайсці ў жаночую зборную краіны па міні-футболе. Навагодні hand made ад 9-гадовых майстроў. Як у гродзенскай гімназіі дзеткі стваралі падарункі і цацкі на ёлку для выхаванцаў інтэрнатаў вобласці. Самыя апошнія навіны Гродзенскага рэгіёна у нашым дайджэсце.

Напярэдадні Новага года вялікія і карысныя падарункі не толькі для сяброў і знаёмых, але для цэлага раёна. У Смаргоні адкрылі пасля рэканструкцыі адноўленае аддзяленне траўматалогіі. Сучаснае медыцынскае абсталяванне і камфортныя палаты на некалькі дзясяткаў пацыентаў.

Вялікі асілак з граніту і вагой ажно 10 тон. У Гродне прама з мінскай майстэрні прывезлі помнік князю Давыду Гарадзенскаму. Асоба князя знакамітая і нават легендарная – былы ваявода абараняў горад над Нёманам ад тэўтонаў, а згодна з паданнем, быў пахаваны ля сцен Каложскай царквы. На п’едэстал скульптуру паставяць у наступным годзе.

І ад мастацтва каменнага да талентаў спартыўных. Гродзенскія дзяўчаты спрачаліся з мінчанкамі за права ўвайсці ў зборную нашай краіны па міні-футболе. Падзея надзвычайная – FIFA вырашыла правесці першы за гісторыю гэтага віду спорту сусветны чэмпіянат па міні-футболе. Да жніўня 2018 года трэба сфарміраваць зборную каманду Беларусі. Усяго ў вялікім адборы будуць прымаць удзел 9 каманд.

Сняжынкі, снегавікі з тканіны і нават зубры, перашытыя ніткамі - цацачны навагодні hand made. Сотні школьнікаў і гімназістаў з Гродна шыюць ёлачныя цацкі на свята для выхаванцаў Гродзенскіх дамоў-інтэрнатаў. Дзіцячую ініцыятыву падтрымалі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення адукацыі і газеты “Гродзенская праўда”.

Вырабляюць мяккія падарункі цэлымі класамі. Настаўнікі падказваюць і дапамагаюць з выкрайкамі. Напрыканцы года цацкі перададуць на ёлкі ў мясцовыя інтэрнаты.



Зараз чытаюць