У Магілёўскім заасадзе за надвор’ем сочаць без метэаролагаў

12 декабря 2015

Тут традыцыйна звяртаюць увагу на паводзіны і стан жывёл. З надыходам хоць і невялікага, але адчувальнага мінуса, птушак перавялі ў крытыя памяшканні, а драпежнікам і больш устойлівым траваядным дадалі ў рацыён вітамінаў, клятчаткі і гародніны. Мядзведзь Фёдар пакуль яшчэ не ў зімовай спячцы. Снежань анамальна цёплы, таму жывёлы не могуць уключыць энергазберагальны рэжым.

Між тым, у заасадзе, нягледзячы на нехарактэрнае для зімы надвор’е, не адмаўляюцца ад галоўных сімвалаў Новага года. 19 снежня тут упрыгожаць ёлку, каб сустрэць свята.