У сталіцы зараз актыўна праводзяць азеляненне тэрыторый

6 апреля 2019

Гарадскія пейзажы хутка зазіхацяць новымі фарбамі. У сталіцы зараз актыўна праводзяць азеляненне тэрыторый. Сёлета да яго падыходзяць па-новаму. На буйных магістралях дрэвы высаджваюць у спецыяльныя кантэйнеры. Іх упрыгожваюць кветкавымі кампазіцыямі. Больш стане і вертыкальных клумбаў. Пры гэтым многія рознакаляровыя кампазіцыі сёлета прысвецяць Еўрапейскім гульням. Яны з'явяцца побач з фан-зонамі і спартыўнымі аб'ектамі. Усяго ж у Мінску плануюць высадзіць больш за два мільёны кветак. 

Азеляненне працягваюць і падчас суботнікаў. Не проста высаджваюць дрэвы і кусты - ладзяць тэматычныя акцыі. Напрыклад, у сталіцы з'яўляюцца сямейныя алеі.