У Гродне працуе школа рускай мовы для іншаземцаў

21 января 2017

Прачытаць “Вайну і мір” ў арыгінале і прызнацца ў каханні на мове Пушкіна і Ясеніна. Такую магчымасць дае лінгвістычная зімовая школа для замежных грамадзян ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Пішуць, чытаюць і вучацца размаўляць без акцэнта грамадзяне Кітая, Польшчы, Германіі, Францыі і іншых краін. Многія прыехалі не першы раз. Заняткі наведаў і Дзмітрый Смірноў.

Некаторыя са слухачоў гэтай зімовай лінгвістычнай школы яшчэ блытаюцца ў склонах назоўнікаў і націсках. Але ж гэта першагодкі. Іх больш вопытныя калегі прыязджаюць вучыцца ў Гродна ўжо ў другі ці нават трэці раз запар.

Два тыдні ці 60 гадзін лекцыйных заняткаў - тэрмін невялікі. Але ж за гэты час замежныя студэнты вучацца не толькі разумець рускую мову, але нават размаўляць на ёй.

Праграмы заняткаў распрацаваны пад узровень студэнтаў. У граматычных тэстах і практыкаваннях выкладчыкі стараюцца улічыць нават прафісійныя патрэбы і мэту, з якой вучні прыехалі ў школу.

За гэтыя некалькі гадоў, што ва ўніверсітэце Янкі Купалы працуе школа рускай мовы, геаграфія студэнтаў пашырылася да 20 краін. Мове Пушкіна і Ясеніна аддали перавагу грамадзяне Польшчы, Іспаніі, Францыі, Італіі, Злучаных штатаў Амерыкі і нават далёкіх Кітая, Іраку і Японіі. Напрыклад, Цімо спецыяльна прыехаў з Германіі. Кажа, што ў яго краіне зараз шмат рускамоўных, але ён сам прыехаў ў Гродна, каб здзейсніць сваю літаратурную мару - ў арыгінале прачытаць “Вайну і мір”.

Сябар Цімо Гвендаль нарадзіўся у Францыі. Пасля летняй школы летась зараз, у студзені, ён зноў вярнуўся на Беларусь.

Дарэчы, сацыяльная частка моўнай школы ў Гродне, на думку выкладчыкаў, вельмі важная. Гэта, так бы мовіць, лінгівістычнае асяроддзе, калі носьбіты мовы дапамагаюць правільна ўжываць словы не па падручніку, а ў сапраўдных жыццёвых абставінах. Цяжэй за ўсе навучыць іншаземцаў склонам і націскам.

Зімовая школа прадоўжыцца да канца студзеня. Кожны дзень у замежных слухачоў дзве лекцыі і практычныя індывідуальныя заняткі. Акрамя таго, госці з Кітая, Польшчы, Германіі і Францыі абавязкова знаёмяцца і з беларускай мовай, культурай і нават кухняй. Майстар-класы з прысмакамі ўжо запланаваныя.