У Гродне - незвычайная экспазіцыя

19 августа 2017

Магнітны мост, маланка ў 200 000 вольт і электрашпулька, што выконвае музычныя хіты. У Гродне - незвычайная экспазіцыя. Усе творы не толькі адпавядаюць прызначэнню, але дэманструюць і на практыцы законы фізікі. Дарэчы, экспанаты зрабілі аматары вядомага вынаходніка мінулага стагоддзя Міколы Тэслы.

Вынаходнікі заняліся распрацоўкай наступнага амбіцыйнага праекта - самай вялікай шпулькі Тэслы - каля 3 метраў у вышыню і яшчэ большай клеткі Фарадэя. І Гродна можа стаць першым у Беларусі горадам з працуючымі машынамі Міколы Тэслы.