У Гродне замежныя студэнты зладзілі яскравую і шматнацыянальную імпрэзу

2 декабря 2017

Чайная цырымонія наўпрост з Кітая, арабскі правапіс беларускіх імёнаў, а яшчэ танцы, песні і каларытная кухня па рэцэптах ажно з двух кантынентаў. У Гродне замежныя студэнты з чатырох беларускіх універсітэтаў зладзілі яскравую і шматнацыянальную імпрэзу. На ўласную думку ўдзельнікаў моладзевага форуму, для іх наша краіна стала ўтульным другім домам. І тым больш важна і прыемна перадаць сябрам з Беларусі кавалачак сваёй радзімы і яе традыцыі.

Кульмінацыяй свята стаў старажытны беларускі абрад вяселля. Цікава, што ролі нявесты і жаніха выконвалі выключна замежныя госці. Сама ж нацыянальная гасцёўня праходзіла ў рамках праекта Рэспубліканскага фэста творчасці замежных студэнтаў "F. - ART.by", які будзе доўжыцца да 20 снежня. Удзел у ім прымаюць маладыя людзі з больш як 100 краін свету.