У Гродзенскай вобласці намалочана 550 тысяч тон збожжа

6 августа 2016

Сотні камбайнаў, тысячы рабочых рук і каравай у 4 мільёны тон. Гэта прамежкавыя лічбы жніва-2016. У Гродзенскай вобласці намалочана 550 тысяч тон збожжа пры захаванні найлепшай ураджайнасці па краіне - больш за 40 цэнтнераў з гектара. Традыцыйна лідарскія паказчыкі ў гаспадарак Гродзенскага раёна.

З тымі, хто ведае, што хлеб усяму галава, размаўляла Вольга Капковіч. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых па рэспубліцы ў Гродзенскай вобласці - тут намалочваюць 41 цэнтнер з гектара. У некаторых гаспадарках – як у СВК “Абухава” - і таго больш: планка дасягнула ў сярэднім 70 цэнтнераў з гектара.

Уладзімір Волкаў ужо больш за 30 гадоў кіруе камбайнам. За гэты час мужчына адпрацаваў усе дзеянні да аўтаматызму. З такім вопытам карэктывы ў графік уборкі можа ўнесці толькі надвор’е.

Якія б перашкоды не стварала надвор’е, убіраць трэба хутка і якасна. Тым больш што ўраджаі тут рэкордныя. Сакрэту з таго, як вырошчваць і жаць такое збожжа, гродзенскія аграрыі не робяць.

За выконваннем правілаў толькі ўжо пажарнай бяспекі не менш строга сочаць і выратавальнікі. Яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі супрацоўнікі МНС праверылі тэхніку, а цяпер дзяжураць ў палях. Дарэчы, сёлета колькасць пажараў на аб’ектах аграпрамысловага комплексу паменшылася на 20%.

А вось за цэласць збожжа ў сховішчы турбавацца не варта. Цалкам аўтаматызаваная сістэма не толькі якасна прасушвае сабраны ўраджай, але і ў выпадку пажару самастойна ліквідуе ўзгаранне.

Адначасова з уборкай ураджаю гаспадаркі рэгіёна пачалі адгрузку збожжа ў лік дзяржзаказу. Дарэчы, у сёлетніх планах назапасіць 75 тысяч тон пшаніцы, жыта, ячменю і грэчкі. Тэхнік-лабарант Святлана Клімовіч першая сустракае машыны са збожжам.

Нарыхтоўчая пляцоўка “Агракамбіната “Скідзельскі” - адна з найбуйнейшых у рэгіёне. На яе тэрыторыі адначасова можна захоўваць сотні тысяч тон збожжа - як харчовага, так і фуражнага, якое ідзе на корм жывёле. Завяршыць уборку збожжавых аграрыі рэгіёна плануюць да канца жніўня.