У Гомелі прайшоў геаграфічны чэмпіянат

9 февраля 2019

Упершыню ў Гомелі прайшоў геаграфічны чэмпіянат. Удзельнікамі сталі каля ста школьнікаў з усёй вобласці. І гэта прытым, што мерапрыемства першапачаткова было заяўлена як гарадское. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ў дзвюх узроставых катэгорыях: "Юніёры" і "Майстар". Першым выпрабаваннем стала напісанне эсэ на геаграфічную тэму. Затым - 30 пытанняў, на разважанні ўсяго 45 хвілін. Тэматыка самая розная - гісторыя, этнаграфія, эканоміка розных краін. Па выніках 6 наймацнейшых удзельнікаў выступілі ў фінальным бліц-турніры. Арганізатарам з'яўляецца Гомельскі ўніверсітэт імя Францыска Скарыны пры падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры і Беларускага геаграфічнага таварыства.

Арганізатары плануюць зрабіць чэмпіянат традыцыйным і прыцягнуць да яго ўдзелу школьнікаў з іншых рэгіёнаў краіны.