У Чачэрску адкрыта абноўленая раённая паліклініка

10 сентября 2016

Тэхналогіі, якія замяняюць стацыянар, і хірургія аднаго дня. У Чачэрску адкрыта абноўленая раённая паліклініка. Рэканструкцыя аб’екта дазволіць пашырыць спектр медыцынскіх паслуг і павысіць іх якасць.

Настасся Кучынская больш падрабязна. Слова "рэканструкцыя" не раскрывае ўсяго маштабу праведзеных работ. Ад старой паліклінікі ў гэтым будынку засталіся толькі сцены. Усё астатняе - звонку і ўнутры, ад даху і да падлогі - было зроблена за апошні год.

Адкрыццё новага будынка паліклінікі - трэці этап рэканструкцыі ўсяго комплексу Чачэрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Тут усталявалі сучаснае абсталяванне - высокакласны апарат ультрагукавой дыягностыкі, лічыльнік выпраменьванняў чалавека, шырокую лінейку эндаскапічных апаратаў.

Агульны аб'ём укладзеных у рэканструкцыю сродкаў - больш за тры з паловай мільёны рублёў. Паліклініка разлічана на 300 наведванняў за змену.

За апошнія два гады медыцынскае абслугоўванне ў Гомельскай вобласці выйшла на новы ўзровень. У Лоеве пабудавалі новы лячэбны корпус. У Мазыры ўвялі ў эксплуатацыю паліклініку на 250 наведванняў за дзень. Сучасны стацыянар з'явіўся і ў Гомельскай абласной бальніцы. Рэканструявалі аддзяленне сасудзістай хірургіі ў абласным кардыядыспансэры і аддзяленне хірургіі пазваночніка ў абласной клінічнай бальніцы.

У планах таксама завяршэнне будаўніцтва дарослага аддзялення паліклінічнага комплексу ў адным з новых мікрараёнаў Гомеля. 



Зараз чытаюць