У Белавежскай Пушчы перапісалі зуброў

21 января 2017

Папуляцыя зуброў у Белавежскай Пушчы вырасла да 510 асобін. Упершыню за ўвесь перыяд шматгадовых улікаў гэтай зімой зафіксавана максімальная групоўка самцоў - каля 20-ці. Па словах спецыялістаў, аптымальная колькасць зуброў у пушчы павінна складаць 350 галоў. Зараз гэтая лічба большая амаль у паўтара раза. Таму важна праводзіць перасяленні жывёл. А дзякуючы праграме аднаўлення папуляцыі Беларусь па колькасці зуброў займае другое месца ў свеце.  



Зараз чытаюць