У Беларусі павялічваецца экспарт медыцынскіх паслуг

24 сентября 2016

Толькі летась замежныя турысты, якія прайшлі лячэнне ў бальніцах і паліклініках нашай краіны, пакінулі там звыш 33 мільёнаў долараў. Гасцей прыцягвае сусветны ўзровень якасці сэрвісу па даступных цэнах. Такая ж тэндэнцыя і ў айчынных санаторыях, дзе, акрамя адпачынку і аздараўлення, таксама можна вылечыць хваробы.

Як развіваецца медыцынскі турызм і хто ў сталіцы і Мінскай вобласці ў адказе за прыгажосць і здароўе - ведае Аляксей Кандраценка. Падводны гідрамасаж, флаацынг, кантрасныя купелі, гідрабайк, паравая ванна "махарані" або паравая лазня хамам. З выгляду няпростыя назвы пасля першага наведвання становяцца роднымі, пасля другога любімымі. Для кожнага адпачывальніка спа-працэдуры – сапраўдны рэлакс для цела і душы.

Sanitas pro aqua — здароўе праз ваду - вядомая ісціна, якую можна спасцігаць гадамі. Зрэшты, тут можна атрымаць максімум карысці ўсяго за некалькі дзён.

Новы спа-цэнтр санаторыя «Юнацтва» прапануе комплексны падыход да аздараўлення. Прычым узровень сэрвісу тут аднолькава задаволіць як беларусаў, так і замежных гасцей. Турыстаў, дарэчы, большасць - асноўныя адпачывальнікі з Расіі.

Зрэшты, акрамя аздараўлення, турыстаў прыцягвае і лячэнне ў санаторыі. Для Ніны Мацыдон з падмаскоўнага Падольска – гэта пяты карысны ваяж у Беларусь.

Яшчэ нядаўна ішэмічная хвароба сэрца нярэдка патрабавала сур'ёзнага хірургічнага ўмяшання. Сёння ёсць шанец пазбегнуць скальпеля хірурга. Метад вонкавай контрпульсацыі дазваляе бязбольна аднавіць кровазабеспячэнне.

Усё лепшае, што ёсць у сусветнай медыцыне, даступна і ў сталіцы. Менавіта з такім крэда працуюць спецыялісты клінічнага цэнтра пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі. Гэта адзіная ў Мінску ўстанова, дзе аказваецца поўны спектр паслуг. У іх экспарце цэнтр трымае высокую планку. На многія аперацыі - чарга.

Толькі летась лячэнне ў клініках прайшлі госці са 120 дзяржаў. Яны пакінулі ў Беларусі больш за 30 мільёнаў долараў. Медыцынскі турызм - трэнд, які актыўна развіваецца ў нашай краіне. У такога напрамку ёсць і станоўчы дадатковы эфект - здаровы і шчаслівы пацыент абавязкова захоча вярнуцца ў Беларусь. Але ўжо ў статусе звычайнага турыста. 



Зараз чытаюць