У Беларусі праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці

21 сентября 2019

Сёлета асаблівая ўвага да бяспекі пешаходнага і веласіпеднага руху. Тэматычныя акцыі і мерапрыемствы праходзяць у сталіцы, а таксама ў 10 гарадах цэнтральнага рэгіёна. Завершыцца Тыдзень мабільнасці экалагічнай акцыяй "Дзень без аўто". У гэту нядзелю вадзіцелі змогуць бясплатна праехаць на грамадскім транспарце. Праязным стануць вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт.

Дарэчы, у нядзелю ў рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці на вуліцы Кастрычніцкай пройдзе маштабнае свята. Там выберуць самы яркі веласіпед. А затым пройдзе велапрабег.



Зараз чытаюць