Сядзібу пачатку 19 стагоддзя ў вёсцы Хальч плануюць прывесці ў парадак з удзелам валанцёраў

20 августа 2016

Былую сядзібу пачатку 19 стагоддзя ў вёсцы Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці плануюць прывесці ў парадак за кошт суботнікаў з удзелам валанцёраў. Першы такі атрад ужо пабываў у сядзібе. Як чакаецца, на працягу двух месяцаў тут адбудзецца некалькі суботнікаў.

Яўген Пабалавец азнаёміўся з сучасным станам і пацікавіўся будучыняй аднаго з самых цікавых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Гомельскай вобласці.

Навукоўцы кажуць, што сядзіба ў вёсцы Хальч - аб’ект ўнікальны. Гэты адзіны палац у Гомельскай вобласці, пабудаваны ў стылі позняга класіцызму, які захаваўся да нашага часу. Яго архітэктура з'яўляецца арыгінальнай і не мае аналагаў сярод помнікаў сядзібнага дойлідства першай паловы XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы.

Апошні раз Хальчанскі палац рэканструявалі ў 70-ых гадах. Зараз яму неабходны капітальны рамонт. І пакуль спецыялісты займаюцца пошукам інвестараў, сядзібу ў парадак прыводзяць валанцёры і рэстаўратары.

Юрый Панкоў, супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля: "Дабраахвотныя працы будуць праводзіцца яшчэ не раз. У далейшым плануецца знайсці старажытную лесвіцу, якая вядзе да ракі Сож, і правесці археалагічныя раскопкі для таго, каб выявіць падмуркі двух флігеляў, што знаходзіліся каля сядзібы"

Хальчанская сядзіба захавалася ў нядрэнным стане дзякуючы таму, што будынак пастаянна быў задзейнічаны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаўся прытулак для бяздомных, потым - адміністрацыя жаночай турмы. Пазней - сельскі клуб і калгасная кантора. Надаць прывабны выгляд Палацу плануюць за некалькі месяцаў.

Аляксандр Госцеў, гендырэктар Гомельскага палацава-паркавага ансамбля: "Тут можна зрабіць музейны культурна-забаўны цэнтр. Частку памяшканняў выкарыстаць пад музейную экспазіцыю, частку - пад гасцініцу. Можна выкарыстаць пад нейкія мерапрыемствы. Ёсць тэраса і шыкоўны выгляд на раку Сож."

Толькі сёлета выездаў валанцёрскіх атрадаў будзе некалькі, а ў наступным годзе работы прадоўжыцца. Гаворка ідзе не толькі аб навядзенні парадку на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны, але і аб стварэнні магчымасцяў для правядзення тут поўнамаштабных пОшукавых работ з удзелам прафесійных археолагаў.