Кветкі па ўнікальнай галандскай тэхналогіі вырошчваюць беларускія спецыялісты ў Оршы

4 марта 2017

Мільёны руж, сотні цюльпанаў і лілей – кветкі па ўнікальнай галандскай тэхналогіі вырошчваюць беларускія спецыялісты ў Оршы. У цяпліцах лета круглы год. Увесь працэс поўнасцю аўтаматызаваны. У аранжарэях сучасная сістэма палівання і рэгулявання тэмпературы. Сонца, зразумела, штучнае. Дзякуючы спрыяльнаму клімату ў кветніках і строгаму выкананню тэхналогій якасць кветак, вырашчаных у Беларусі, высокая. У асартыменце дэкаратыўныя іглістыя і ліставыя культуры, а таксама кветкавая расада.

Да 8 Сакавіка ў аранжарэях заквітнелі адразу некалькіх сартоў цюльпанаў. Як падкрэсліваюць фларысты, гэтыя вясеннія кветкі заўжды ў трэндзе.