Цэнтру алімпійскага рэзерву ў Жлобине 10 гадоў

14 января 2017

У Жлобіне ўжо 10 гадоў існуе фабрыка па падрыхтоўцы будучых зорак. Так называюць мясцовы Цэнтр алімпійскага рэзерву. Спартсменаў тут рыхтуюць адразу па сямі алімпійскіх відах і прымаюць турніры міжнароднага ўзроўню. Наш карэспандэнт Аляксей Немаў пра поспехі і планы спорткомплексу.

Яе куміры - беларускія плыўцы Аляксандра Герасіменя і Яўген Цуркін, а найбліжэйшыя планы - Алімпіяда ў Токіа. Лізавета Запольская, кандыдат у майстры спорту па плаванні, трэніруецца ў цэнтры з моманту яго адкрыцця і заслужана называе яго адным з самых лепшых у краіне.

Зараз у Жлобіне рыхтуюцца да першынства адразу дзве расійскія школы алімпійскага рэзерву - з Масквы і Санкт-Пецярбурга. У Беларусь яны прыехалі па парадзе калег, якія тут бывалі неаднаразова.

Усяго ж у цэнтры рыхтуюць спартсменаў адразу па сямі алімпійскіх відах, сярод іх акадэмічнае веславанне, біятлон, валейбол і гандбол.

Узровень гэтай залы гульнявых відаў спорту дазваляе праводзіць любыя міжнародныя турніры, так, зусім хутка тут стартуе адборачны тур Еўропы па гандболе сярод жанчын. На гэтай пляцоўцы згуляюць каманды Швейцарыі, Партугаліі і Грузіі.

Аднак асноўная задача - гэта выхаванне юных спартсменаў. Да гэтага тут ставяцца з асаблівай педантычнасцю.

Кадры для нацыянальнай каманды рыхтуюць і на лядовай арэне. Зараз тут трэніруюцца дзеці, якія ўжо тройчы станавіліся найлепшымі на першынстве краіны. Трэнеры мяркуюць, што гэты склад у будучыні можа стаць асновай для клуба вышэйшай лігі

Спецыялісты сёння сыходзяцца ў меркаванні, што Цэнтр алімпійскага рэзерву Жлобіна - адзін з самых лепшых спартыўных аб'ектаў не толькі вобласці, але і краіны. Зусім нядаўна ён адзначыў свой першы юбілей - 10 гадоў. Нягледзячы на добрыя вынікі, спыняцца тут і не думаюць. У планах - адкрыццё пляцовак па пляжным футболе і валейболе.

 



Зараз чытаюць