Цэнтр кітайскай народнай медыцыны ў Гродне

9 сентября 2017

Іголкаўколванне, усходнія травы, ёга і дактары з самой Паднябеснай. У Гродне ў хуткім часе пачне працаваць першы ў нашай краіне цэнтр кітайскай народнай медыцыны. Афіцыйнае адкрыццё ўжо адбылося. Зараз тут завяршаецца мантаж неабходнага абсталявання. На пастаянную працу ў цэнтр прыедуць некалькі ўрачоў з Кітая.

Спецыялісты падкрэсліваюць, што медыцынскі цэнтр не адзіны ўдалы праект двух бакоў. Зараз у Гродне з ўдзелам кітайскага капіталу вядзецца будаўніцтва шматкватэрнага дома, ідзе рэканструкцыя гасцінічна-забаўнага комплексу. Наперадзе таксама і сумесныя праекты ў турыстычнай сферы.



Зараз чытаюць