Свой 950-гадовы юбілей сталіцы Беларусі адзначае маштабна

9 сентября 2017

Свой 950-гадовы юбілей сталіцы Беларусі адзначае маштабна - шоу “Спяваючыя фантаны”, паветраныя шары ў небе, турнір па сілавым экстрыме, лёгкаатлетычны марафон і святочны торт-канструктар на 250 кілаграмаў. Да юбілею Мінск рыхтаваўся загадзя і грунтоўна. Калі яшчэ працягвалася святочнае афармленне вуліц і праспектаў, сталіца ўжо атрымлівала першыя падарункі. Да віншаванняў любімага горада далучылася і Наталля Кузьміцкая.

Вас сустракае юбіляр. Яшчэ на ўездзе ў сталіцу бачна - у горадзе вялікае свята. Вуліцы і праспекты ўпрыгожылі тысячы каляровых флажкоў, фантазійныя кветкавыя пано і віншавальныя канструкцыі. Падрыхтоўка да юбілею Мінска вялася некалькі месяцаў. Дарэчы, і свае першыя падарункі імяніннік пачаў атрымліваць загадзя.

Тры дзіцячыя садкі, басейн, спартыўны стадыён, адукацыйны і сацыяльны цэнтры, веладарожка - літаральна па падарунку кожнаму раёну.

Мінску 950. Гэта амаль дзесяць стагоддзяў гісторыі, у якія ўмясціліся ваеннае ліхалецце, час станаўлення і росквіту - пераўвасаблення маленькага паселішча ў прыгожую і сучасную еўрапейскую сталіцу. І галоўныя задачы - зрабіць горад яшчэ больш утульным і прывабным.

Апошнія некалькі дзён сталіца зіхаціць, святочныя дзействы ладзяцца адразу на некалькіх пляцоўках. Здзіўляла шоу музычных фантанаў у парку Перамогі, ля абеліска “Мінск - горад-герой” на старажытным рысталішчы наведвальнікаў перанеслі ў Мінск часоў магутных рыцараў і славутых бітваў. Рэтраспектыўнага эфекту дадалі святлавыя 3D-інсталяцыі ў гістарычным цэнтры сталіцы.

Гэта выстава - своеасаблівае прысвячэнне гораду, яго жыхарам і героям, якія унеслі ўклад у развіццё гісторыі і культуры сталіцы, ад скульптараў, тых, хто стварае пэўную атмасферу і дух горада.

Мінск у шкле, бронзе і камяні. У розных матэрыялах зафіксаваны не толькі падзеі, але і знакавыя персаналіі сталіцы - Савіцкі, Танк, Шчамялёў. Бо, найперш, горад - гэта адлюстраванне характараў яго жыхароў.

У Дзень горада віншаванні і падзякі самым лепшым у сваёй справе - кандытарам, педагогам, ратавальнікам, медыка. Дзякуючы ім квітнее і развіваецца Мінск.

950 - узрост самавіты. Аднак у параўнанні з Рымам ці Парыжам горад можна лічыць маладым. І яго гісторыя толькі пачынаецца.  


Зараз чытаюць