Самыя цікавыя навіны з Гомельскай вобласці

15 апреля 2017

Хто ў Гомельскай вобласці можа прайсці абследаванне ў перасовачнай медыцынскай амбулаторыі - першай у рэгіёне, як выбраць свой студатрад, і дзе ў Гомелі адкрыўся Парыжскі кніжны салон? У Вольгі Халадовіч самыя цікавыя навіны з Гомельскай вобласці.

Першая ў Гомельскай вобласці перасовачная медыцынская амбулаторыя пачала працаваць у Брагінскім раёне. Яе стварылі спецыяльна для абслугоўвання сельскіх населеных пунктаў. Міні-медкомплекс разлічаны на людзей усіх узростаў. Абследаванне ў ім могуць прайсці пенсіянеры, рабочыя мясцовых прадпрыемстваў і дзеці.

Унікальны сацыяльны праект «Я бачу!» праходзіць у Гомельскай вобласці. Да канца года выязныя брыгады афтальмолагаў абследуюць каля 14-ці тысяч дзяцей з аддаленых раёнаў. У Буда-Кашалёўскім дыягностыку ўжо прайшлі амаль 700 дзяцей. У паловы з іх выявілі паталогіі зроку.

Моладзь рыхтуецца да лета. Праўда, многія збіраюцца не адпачываць, а працаваць. Падчас акцыі «Выбіраем студатрад!» маладыя людзі звярнуліся ў штабы працоўных спраў пярвічных арганізацый з просьбай аб працаўладкаванні ў гэтым працоўным семестры. Топ студатрадаў, якія найбольш запатрабаваныя ў гомельскіх студэнтаў, - сельскагаспадарчыя, будаўнічыя і сэрвісныя.

Парыжскі кніжны салон адкрыўся у Гомелі. На выставе можна ўбачыць значную частку калекцыі князёў Паскевічаў. Рарытэты выдадзены ў Парыжы ў XIX стагоддзі. Дарэчы, заўсёднікамі салонных сходаў у розны час были Віктор Гюго, Вальтэр і Франсуа дэ Ларошфуко.



Зараз чытаюць