Cаміт "Ты можаш" упершыню сабраў у Мінску каля шасцісот жанчын з Беларусі

9 марта 2019
Жаночы саміт пад назвай "Ты можаш" упершыню сабраў у Мінску каля шасцісот жанчын з Беларусі, якія паспяхова займаюцца  бізнесам ці толькі плануюць пачаць сваю справу. Удзельнікі абмяняліся вопытам вядзення прадпрымальніцтва. Вядомыя персоны расказвалі пра свае поспехі і памылкі. 

Сустрэчы прайшлі не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах нашай краіны. Жанчыны, якія да гэтага не валодалі навыкамі для вядзення ўласнага бізнесу, атрымалі неабходную інфармацыю.