Rock Junior - 2017 прайшоў у сталіцы

29 апреля 2017

Лепшага гітарыста, барабаншчыка і вакаліста выбіралі ў сталіцы. Маладыя рок-музыканты краіны з'ехаліся на форум Rock Junior - 2017. На імправізаваным батле 10 маладых калектываў. Поп, панк, джаз-ф’южн - амаль усе кірункі рока прагучалі са сцэны ў выкананні музыкантаў. Прычым, кампазіцыі былі ўласнага напісання. Артыстам ад 12 да 21 года.

Музычны форум у Мінску ладзіцца ўжо сёмы год запар. Пасля такіх конкурсаў некаторыя рок-кампазіцыі нават трапляюць у ратацыі сталічных радыёстанцый. 



Зараз чытаюць