Рэйкі будуць вырабляць з новага высокатрывалага чыгуну

20 февраля 2016

"Моніка" - менавіта такую назву атрымаў унікальны матэрыял, з якога метадам ліцця можна вырабляць чыгуначныя рэйкі. Утворана назва з першых літар трох хімічных элементаў - малібдэн, нікель і купрум. А пачалося ўсё з заказу навукоўцам Беларускага ўніверсітэта транспарту на стварэнне трывалага матэрыялу для сельскагаспадарчай тэхнікі. Атрыманы матэрыял аказаўся настолькі зносаўстойлівым, што прыйшла ідэя стварыць з яго рэйкі.

Кожны год Беларусь выдаткоўвае 37 мільёнаў еўра на пакупку новых рэек. Чакаецца, што выраб рэек з новага высокатрывалага чыгуну, распрацаванага гомельскімі вучонымі, напалову будзе таннейшы, чым са сталі.