Працягваецца набор валанцёраў для II Еўрапейскіх гульняў

9 февраля 2019

БРСМ падбірае кандыдатаў для службы захавання агню. Запрашаюць маладых атлетаў з веданнем замежнай мовы.

"Полымя свету" будзе запалена 3 мая ў Рыме і прыбудзе ў Беларусь 11 мая. А потым адправіцца па знакавых мясцінах краіны. Працягласць эстафеты – 50 дзён. У ёй будуць задзейнічаны амаль паўтысячы факеланосцаў. Сярод іх вядомыя спартсмены, грамадскія дзеячы, навукоўцы і артысты. Кульмінацыяй марафону стане вынас агню падчас цырымоніі адкрыцця гульняў 21 чэрвеня на стадыёне "Дынама".

Зарэгістравацца для работы на II Еўрапейскіх гульнях валанцёры могуць на афіцыйным сайце да 1 красавіка. Арганізатары выберуць 8 тысяч добраахвотнікаў. На гэты час заяўкі паступілі ад валанцёраў з 52 краін, у тым ліку з Амерыкі, Аўстраліі, Мексікі і Егіпта.



Зараз чытаюць