Пакланіцца мошчам святога велікамучаніка Панцеляймона можна ў Гомелі

12 августа 2017

Яго правіца прарабіла шлях больш за тры тысячы кіламетраў - у гамяльчан ёсць магчымасць пакланіцца мошчам святога велікамучаніка Панцеляймона. Каўчэг з мошчамі сустрэлі ў гомельскім Свята-Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы. Год таму - упершыню за апошнія 350 гадоў - каўчэг з перадплеччам святога лекара-цудатворца Панцеляймона пакідаў месца свайго пастаяннага знаходжання - кафедральны сабор горада Джэрачэ ў Калабрыі (Італія) для таго, каб быць прынесеным у Гомель. Тады пакланіцца святыні змаглі тысячы паломнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны. Сёлета каўчэг з мошчамі прыехаў на пастаяннае захоўванне ў нашу краіну.

Велікамучанік і лекар святы Панцеляймон лічыцца заступнікам воінаў і медыкаў. І сёння дапамагае вернікам у вылячэнні розных хвароб і ўмацаванні здароўя.