Цягнікі міжрэгіянальных ліній звяжуць Мінск і Гомель

13 февраля 2016

Праект сумесна з Беларуская чыгункай сёлета рэалізуе кампанія "Штадлер". Электрычкі павышанай камфортнасці ўжо амаль гатовыя для ўвядзення ў эксплуатацыю. Пашыраецца і экспарт. Акрамя традыцыйнага, расійскага, рынку (двухпавярховыя саставы з Фаніпаля курсіруюць па маршруце аэраэкспрэсаў у Маскве), пашыраецца геаграфія і на ўсход - у Азербайджан.

Сёлета швейцарская кампанія інвесціруе ў тэхнічнае пераабсталяванне завода каля 4 мільёнаў еўра. У планах - вытворчасць новых мадэляў трамваяў і распрацоўка вагонаў для метро.