Пад Віцебскам 22 чэрвеня перапахавалі астанкі двух чырвонаармейцаў

25 июня 2016

Іх знайшлі падчас правядзення земляных работ на вуліцы абласнога цэнтра. Раскопкі вёў спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны. Экспертыза пацвердзіла, што пахаванне адносіцца да перыяду Вялікай Айчыннай. У 43-м годзе пад Віцебскам ішлі кровапралітныя баі.

Анатоль Бурдо, старшыня Віцебскага моладзевага ГА «Ваенна-патрыятычны клуб «Пошук»:

"Гэта было зімой 43-44-га. Агульныя страты 33 арміі - 110 тысяч чалавек. Была нават створана спецыяльная камісія аб стратах".

Андрэй Бялецкі, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама:

"Астанкі былі знойдзены каля стадыёна Віцебскага тэхналагічнага ўніверсітэта недалёка ад дома № 70 па Маскоўскім праспекце. Таксама з астанкамі знайшлі пабочныя прадметы: 2 вінтоўкі і гранату. Пасля гэтага астанкі перадалі на экспертызу ў Следчы камітэт, яе вынікі дазволілі сцвярджаць, што гэта астанкі воінаў Вялікай Айчыннай вайны".

У складзе якіх воінскіх фарміраванняў гэтыя салдаты ваявалі - можна толькі меркаваць. Усталяваць імёны загінуўшых абаронцаў Айчыны не атрымалася. Ніякіх асабістых рэчаў разам з астанкамі не было. Хвілінай маўчанння прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых падчас вайны. На жаль, шмат у гэтым спісе невядомых, чыя імёны патрэбна яшчэ ўстанавіць.