Перапахаванне воінаў Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкім раёне

2 декабря 2017

Астанкі невядомага салдата, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, з ушанаваннямі перапахавалі ў Брэсцкім раёне. Цырымонія памяці адбылася ў аграгарадку Знаменка каля брацкай магілы савецкім воінам. У пачатку лета паблізу возера Белае працаваў 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён Міністэрства абароны Беларусі. Падчас раскопак былі знойдзены фрагменты зброі і касцяныя астанкі. Ніякіх рэчаў салдата, якія б дапамаглі высветліць яго асобу, не знойдзена. Пошукавая работа ў Брэсцкім раёне будзе прадоўжана ў 2018-м. Паблізу вёскі Чылеева пройдуць раскопкі, дзе, як мяркуецца, у першыя дні вайны загінулі пагранічнікі 5-й заставы.