Вызначаныя пераможцы конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці сярод навучэнцаў “Тэхнаінтэлект”

23 января 2016

Моладзь ідзе ў навуку! У Гомельскім ўніверсітэце імя Францыска Скарыны вызначылі пераможцаў конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці сярод навучэнцаў “Тэхнаінтэлект”. Якія з праектаў можна рэалізаваць на практыцы ў найбліжэйшы час - высвятляў наш карэспандэнт Яўген Пабалавец.

Арганізатары 13-га конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў горада Гомеля “Тэхнаінтэлект” зафіксавалі рэкордную колькасць заявак у гэтым годзе. А таксама адзначаюць, што сур’езна ўзрасла якасць прадстаўленых на конкурсе работ.

Усяго было пададзена 65 заявак. Да ўдзелу дапускаюцца навучэнцы ва ўзросце да 18 гадоў. Cпачатку юнакі рашаюць задачы па фізіцы, потым - у чатырох секцыях абараняюць свае работы. Сёлета большасць праектаў носіць навуковы напрамак, гэта не дзіцячая павярхоўная праца. Умоўна іх можна падзяліць на тэарэтычныя і практычныя. Праект Кірыла Якушэнкі адносіцца да першай катэгорыі - звычайная сонечная батарэя, праўда, зроблена з транзістараў.

Многія з праектаў магчыма рэалізаваць на практыцы. Распрацоўка Сяргея Бондара - адна з такіх.

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць будаваць такія дамы хутка і якасна. Выкарыстоўваюцца беларускія матэрыялы - лес і гліна. Каштаваць такі дом будзе значна менш, чым тыя, што будуюцца па звычайнай тэхналогіі. У падобных праектах адчуваецца сур’ёзная сумесная праца з настаўнікам ці педагогам дадатковай адукацыі. І ёсць усе шанцы прадставіць сябе і сваю вынаходку на больш высокім узроўні.

Аўтары 22 распрацовак атрымалі дыпломы. Два ўдзельнікі перамаглі адразу ў дзвюх катэгорыях. Зараз пераможцы будуць рыхтавацца да ўдзелу ў адкрытым абласным конкурсе “Тэхнаінтэлект”.