Вольга Стасёнак - адзіная ў Гомелі дрэсіроўшчыца галубоў

12 марта 2016

У так званай трупе 10 птушыных артыстаў. Як дзіцячае захапленне ператварылася ў лад жыцця і чаму дрэсіроўшчыца птушак вучыць сваіх падапечных, даведаўся Яўген Пабалавец.

Вольга Стасёнак шмат гадоў займаецца дрэсіроўкай. Спачатку быў індык, зараз - галубы. Іх веерныя хвасты ў палёце нагадваюць пухнатыя кветкі півонь, а крылы - пялёсткі астры, кажа дрэсіроўшчыца. Яшчэ ў дзяцінстве Вольга назірала за звычкамі птушак. А калі ўбачыла ў цырку - вырашыла стварыць нумар, які далей ператварыўся ў сапраўдную праграму “Птушыны двор”.

Тэма кахання паміж галубамі - асаблівая. Нездарма гэтых птушак запускаюць у неба маладыя. Самка кіруе сям'ёй, самец – яе ахоўвае.

Галубы - манагамныя, яны прывязаны адно да аднаго ўсё сваё доўгае жыццё. Але ж сярод іх усё ж бываюць разводы, гэта ў большай меры звязана з гарадской мітуснёй. Усё, як і ў людзей.

І адносіны пачынаюцца гэтак жа. Спачатку самец заляцаецца да самкі, тая прымае яго ці не. Калі яны цалуюцца – значыць, сям’я створана. Пры гэтым выкарміць птушанят галубы могуць толькі ў пары.

Сёння Вольга Стасёнак - адзіная ў Гомелі дрэсіроўшчыца галубоў. У так званай трупе –10 птушак-артыстаў, да кожнай - індывідуальны падыход. Зараз Вольга - удзельніца групы «Калейдаскоп дзіваў» Гомельскай абласной філармоніі, і нумар з галубамі стаў ужо своеасаблівай адметнасцю канцэртаў.