Агляд падзей з Гродзенскай вобласці

24 июня 2017

Выдатнікі, лаўрэаты і прызёры спартыўных спаборніцтваў разам на галоўнай універсітэцкай плошчы Гродна! Колькі выпускнікоў мясцовай ВНУ атрымалі чырвоныя дыпломы? Гігіенічная змена ў летнім лагеры – акадэмію здаровага ладу жыцця з кіслароднымі кактэйлямі арганізавалі для школьнікаў, з полымя – на сцэну: гродзенскія ратавальнікі паставілі Чэхава. І на ровары праз камяні, бярвенне і ваду – як прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па маўтынбайку? Агляд падзей з Гродзенскай вобласці вашай увазе

Расказвае Дзмітрый Смірноў. На адной плошчы – выдатнікі, спартсмены-прызёры еўрапейскіх і сусветных спаборніцтваў, маладыя інжынеры, праграмісты, гісторыкі і журналісты. 89 лепшых выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымалі ад прафесараў у мантыях доўгачаканыя дыпломы. Дарэчы, усе традыцыі класічнага ўніверсітэта былі выкананыя – галоўная плошча ВНУ і гукі студэнцкага гімна "Гаўдэамус".

З панядзелка да пятніцы – аздараўленчыя працэдуры, кіслародныя кактэйлі і фітнес. У Гродзенскай пачатковай школе №1 адкрылі ўнікальны летні лагер для дзяцей. 119 хлопчыкаў і дзяўчат з карысцю праводзяць летні адпачынак па спецыяльна распрацаванай праграме – індывідуальна падабранай да звычак і фізічнага стану кожнага дзіцяці.

Лейтэнанты, сяржанты і капітаны МНС не з брандспойтамі, а ў сцэнічных касцюмах і нават сукенках мінулых стагоддзяў. Смелы эксперымент і творчы талент прадэманстравалі на сцэне гарадскога Дома культуры гродзенскія ратавальнікі. Спектакль паводле класічнай п’есы Антона Чэхава "Спадары абывацелі" незвычайныя акцёры пераасэнсавалі і акцэнтавалі дзеянне на пажарнай бяспецы.

Падзяліць 5-метровую рэйку на кавалкі, механічным маніпулятарам паставіць звычайную кеглю з боўлінга ў цэнтр мішэні і скласці піраміду з аўтамабільных колаў, знаходзячыся ў кабіне крана, – незвычайныя спаборніцтвы сабралі ў Ваўкавыску вадзіцеляў пагрузчыкаў і кранаўшчыкоў з усёй Беларусі.

Пакуль кранаўшчыкі-пераможцы рыхтуюцца да міжнароднага чэмпіянату, што пройдзе сёлета ў Расіі, моладзь на горных веласіпедах штурмуе ўласны спартыўны алімп. У Гродне ўдзельнікі спаборніцтваў на маўтынбайку пераадольвалі 5-кіламетровую трасу праз каменныя ўзгоркі, водныя перашкоды і буралом. На некаторых участках разганялі веласіпеды ажно да 50 кіламетраў за гадзіну.

А ўжо ў ліпені на трасе пад Гроднам пройдзе чэмпіянат Беларусі па маўтынбайку. У заездах па крос-кантры возьмуць удзел наймацнейшыя спартсмены краіны.