Агляд падзей Гомельскай вобласці

1 апреля 2017

Яны ведаюць, як знайсці сваю нішу на рынку працы: паспяховае працаўладкаванне прапануе Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт, акцыя добрых спраў для птушак ад мясцовых школьнікаў і які сувенір прызнаны лепшым у Гомельскай вобласці - агляд падзей рэгіёна ад нашых карэспандэнтаў.

Расказвае Вольга Халадовіч. Маладыя спецыялісты, выпускнікі ВНУ і нават хатнія гаспадыні - паспяхова працаўладкавацца можа кожны. Новы адукацыйны праект прапануе Гомельскі тэхнічны ўніверсітэт. Сваім вопытам дзеляцца вядомыя бізнес-трэнеры, псіхолагі і непасрэдна самі прадпрымальнікі, якія паспяхова развіваюць свой бізнес у рэгіёне. Для ўдзельнікаў праекта таксама праводзяць псіхалагічныя трэнінгі, навучаюць асновам маркетынгу і складанню бізнес-планаў.

Амаль сто новых шпакоўняў перадалі гомельскія школьнікі ў мясцовыя лясгасы. У акцыі «Нашы дзеці - нашым птушкам!» удзельнічалі навучэнцы ўсіх школ абласнога цэнтра. Домікі для лясных спевакоў рабілі самі на уроках працы і падчас канікул.

Керамічныя лялькі-званочкі "Рэчыцкія палешукі" прызнаныя лепшым калекцыйным сувенірам Гомельскай вобласці. Па ўмовах конкурсу, які правялі сярод рамеснікаў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прапанаваная прадукцыя павінна ўтрымліваць элементы сімволікі, брэндавых знакаў і славутасцяў Гомеля і Гомельскай вобласці. Гэтыя сувеніры будуць уручаць у якасці падарункаў замежным гасцям.  



Зараз чытаюць