Некалькі сумесных прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці плануюць стварыць кітайскія інвестары

8 апреля 2017

У прыватнасці, Цзянсуская кампанія праявіла цікавасць да Магілёўскага мясакамбіната - тут у перспектыве арганізуюць перапрацоўку ялавічыны для далейшага экспарту ў Кітай. Пра гэта ішла гаворка падчас сустрэчы дэлегацыі правінцыі Цзянсу з адміністрацыяй усходняга рэгіёна. Беларускі рынак кітайская кампанія вывучае ўжо два гады і знаходзіцца ў пастаянным пошуку - варыянтаў супрацоўніцтва і інвесціравання.

Яшчэ адным беларуска-кітайскім праектам стане вырошчванне грыбоў у Крычаве, што дазволіць стварыць амаль 200 новых працоўных месцаў.