Незвычайная экспазіцыя

9 апреля 2016

Са звалкі ў мастацтва. Аўтобусны парк № 1 Віцебска ўпрыгожылі незвычайнай экспазіцыяй. Месца на лаве заняў жалезны чалавек, зроблены са старых запчастак аўтобусаў. Зваршчыкі прадпрыемства ўдыхнулі новае жыццё ў дзясяткі спісаных дэталяў. А месяц таму тут увекавечылі легендарны "Ікарус". Апошні аўтобус эпахальнай маркі адправіўся не на задворкі аўтапарка, а стаў сапраўдным помнікам.



Зараз чытаюць