На тыдні прайшла гандлёва-эканамічная канферэнцыя паміж кітайскай правінцыяй і Мінскай вобласцю

15 октября 2016

На тыдні прайшла гандлёва-эканамічная і турыстычная канферэнцыя паміж кітайскай правінцыяй Гуандун і Мінскай вобласцю.

Міжнародны форум сабраў прадстаўнікоў бізнесу, прамысловасці, турызму і кіраўніцтва рэгіёнаў. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Гуандунам і індустрыяльным паркам "Вялікі камень" для прыцягнення новых рэзідэнтаў.

Адзін з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва - турызм. Адкрыты турыстычны цэнтр правінцыі Гуандун у Беларусі. Таксама дэлегацыя з Кітая наведала аб'екты аграэкатурызму.

Гуандун - густанаселеная правінцыя на поўдні Кітая і лідар па эканамічных паказчыках. Сталіца - горад Гуанчжоу - трэці па велічыні горад Кітая пасля Шанхая і Пекіна.